3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрыўся адзін з праектаў фестывалю "Арт-Мінск"
У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі адкрыўся адзін з праектаў фестывалю "Арт-Мінск", прысвечаны графіцы. Выстава паказвае работы, якія раскрываюць шырокі спектр сучаснай беларускай станковай і кніжнай графікі. Выстаўлены творы Усевалада Швайбы, Тамары Дзяменцьевай і іншых прадстаўнікоў беларускай графічнай школы.
Міжнародны фестываль мастацтваў "Арт-Мінск", які з'яўляецца часткай культурнай праграмы Еўрапейскіх гульняў, сёлета аб'ядноўвае шаснаццаць выставачных пляцовак у розных раёнах Мінска. У ім прымаюць удзел дзвесце сорак мастакоў.















