Валошкавае свята ў Віцебску: чым здзівіць XXXV "Славянскі базар"
Аўтар:Марына Раманоўская
Увесь наступны тыдзень будзе напоўнены культурнымі падзеямі "Славянскага базару ў Віцебску". Ужо 35 гадоў легендарны форум гучыць на ўвесь свет і ва ўвесь голас. Менавіта тут маладыя выканаўцы робяць упэўненыя крокі да мары - стаць зоркай, а знакамітыя артысты карэктуюць гастрольны графік, каб у ліпені прыехаць у горад на Заходняй Дзвіне, бо гэта ўжо традыцыя.
"Славянскі базар" кожны год розны, але ёсць і тое, што называюць класікай фестывалю. З тысячы іншых глядач пазнае легендарныя пазыўныя - усе праекты пачынаюцца са знаёмай мелодыі (гл. відэа).







