3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Візуалізацыя прасторы і часу ў працах Ліліі Нішчык
Прэзентацыя творчых работ разам з друкаваным альбомам Ліліі Нішчык адбылася ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Скульптура, кераміка і жывапіс мастачкі заўсёды пазнавальныя. Зараз аўтар працуе над новым жывапісным праектам - "Збіральны вобраз Беларусі".
Працэсам нараджэння карцін і скульптур пацікавіласяЛарыса Гулякевіч. Канцэпцыя новага праекта толькі нараджаецца ў думках аўтара. Лілія Нішчык працуе над збіральным вобразам Беларусі. Плануе стварыць серыю партрэтных работ сваіх суайчыннікаў розных пакаленняў. Пачала з сябе.
Як у жывапісе, так і ў скульптуры Лілія Нішчык - эксперыментатар, выкарыстоўвае асабістыя тэхнікі, спалучае іх. Шмат увагі ўдзяляе анімалістыцы. Каб надаць гэтаму крумкачу для ландшафтнага дызайну больш рэалістычнасці, вывучала анатомію камодскага дракона па відэа і фота.
Скульптуры, керамічныя арт-аб'екты, жывапіс, сюжэтныя і алегарычныя палотны Ліліі Нішчык заўсёды пазнавальныя. Ва ўсім індывідуальны стыль і наватарскі падыход.
Невыпадкова прэзентацыя альбома і новых прац Ліліі Нішчык прайшла ў рамках выставачнага праекта "Тулуз-Латрэк. Страсці ў "Мулен Руж". Многія творчыя тэмы тут пераклікаюцца.
Сучаснае беларускае мастацтва Ліліі Нішчык на фоне класічнага Тулуза-Латрэка. Яе любімы вобраз джокера з рознымі персанажамі дапамагае зрабіць гледачу свой выбар.
У яе працах - магія мастацтва. Тут адбываецца гульня паміж прасторай і часам, старажытнымі народнымі традыцыямі і асабістым светам мастака.
"Візуалізацыя прасторы і часу" - у скульптуры, кераміцы, жывапісе. Ілюстраванае выданне, у якім сабраны найбольш значныя працы аўтара, складаецца з 6 раздзелаў. Задумак у аўтара шмат, таму наперадзе новыя эксперыменты і праекты.















