3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Выстава карцін Васіля Пешкуна ў беларускім МЗС
Экспазіцыя прадстаўніка Беларускага саюза мастакоў прымеркавана да Сусветнага дня гарадоў і складаецца ў асноўным з гарадскіх краявідаў. На адкрыцці міністр замежных спраў Уладзімір Макей адзначыў зацікаўленасць Беларусі ў далучэнні да міжнародных гарадскіх сетак, створаных ЮНЕСКА.
Вернісаж адкрыў цыкл лістападаўскіх мерапрыемстваў, прысвечаных праблематыцы гарадоў. Творы Васіля Пешкуна карыстаюцца поспехам. А карціну "Лютаўскае неба" кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка два гады таму падарыў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.















