3.76 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
"100 ідэй для Беларусі": абласны этап
Сістэма дыстанцыйнага навучання, мабільны даведнік і сонечнае энергазабеспячэнне... Фінал абласнога этапа конкурсу "100 ідэй для Беларусі" прайшоў ва Уздзенскім доме культуры. Свае распрацоўкі там прэзентавалі юныя даследчыкі з 11 раёнаў. Сярод інавацыйных ідэй – біяраскладальная ўпакоўка з пёраў для харчовай прамысловасці, а таксама сістэма "Электронны доктар". Праверыць слых і зрок можна без наведвання медустаноў. Акрамя гэтага, школьнікі прапанавалі і паменшаную мадэль ротарнага экскаватара для здабычы калійнай солі. Усяго прэзентавалі больш за 30 распрацовак у сферы медыцыны, прамысловасці, экалогіі, турызму. Лепшыя праекты прадставяць Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе.















