3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
100 гадоў Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту
Сёння стагоддзе святкуе Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў з юбілеем. 16 факультэтаў, 140 спецыяльнасцяў, на якіх рыхтуюць прафесіяналаў у галіне энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, транспарту іншых сфер. У БНТУ навучаецца 17,5 тысяч студэнтаў. За 100 гадоў ВНУ падрыхтаваў больш як 200 тысяч спецыялістаў.
У БНТУ заклалі капсулу часу
Напярэдадні ў БНТУ заклалі капсулу часу. Унутры - пасланні будучым студэнтам і выкладчыкам. Плануецца, што капсулу адкрыюць праз 50 гадоў. Знакавае месца пазначылі скульптурнай кампазіцыяй "Крышталь ведаў".















