11 мая днём у Беларусі чакаецца да +25 °C, а ўначы замаразкі да -2 °C
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Надвор'е ў Беларусі. Заўтра днём да плюс 25 градусаў, а ўначы замаразкі да мінус 2. Пры гэтым пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах парывы ветру ўзмоцняцца да 12 метраў за секунду. Месцамі магчымы туман.
У чацвер, 12 мая, у асобных раёнах пройдуць дажджы з навальніцамі і да плюс 20.







