3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
14 лістапада - важная дата ў гісторыі Беларусі, распавядаем чаму
14 лістапада - важная дата ў гісторыі Беларусі. Роўна 84 гады таму Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у састаў Беларускай ССР. Тым самым уз'яднанне народа ў адзінай дзяржаве было завершана юрыдычна.
Рэспубліка вярнула практычна палову сваёй тэрыторыі і падвоіла колькасць насельніцтва. Гэта адбылося за кошт этнічных беларусаў, якія сілком амаль на 20 гадоў былі пазбаўленыя Радзімы і жылі пад юрысдыкцыяй польскай дзяржавы. Вынік Рыжскага мірнага дагавору.
У 39-м гістарычная справядлівасць была адноўленая. Беларускі народ зноў атрымаў страчаную ў 20-я гады мінулага стагоддзя магчымасць жыць і развівацца ў межах адной рэспублікі.















