3.72 BYN
2.93 BYN
3.39 BYN
15 лютага спаўняецца 37 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана
15 лютага спаўняецца 37 гадоў, як апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Афганістана.
Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брэсце прайшла сустрэча кіраўніка Брэсцкай вобласці з актывам абласнога аб'яднання воінаў-афганцаў. Удзельнікі абмеркавалі пытанні, якія іх хвалююць, у тым ліку актыўны ўдзел ветэранаў-афганцаў у патрыятычным выхаванні моладзі. Пачулі словы падзякі і атрымалі граматы.
У Брэсцкай вобласці пражываюць больш за 4 тыс. ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых краін. 415 з іх узнагароджаны ордэнамі і 890 - медалямі. 126 воінаў, выхадцаў паўднёва-заходняга рэгіёна, загінулі, выконваючы службовы абавязак у Афганістане.
Вайна ў Афганістане закранула тысячы беларускіх сем'яў. Там прайшлі службу каля 30 тыс. ураджэнцаў Беларусі.















