3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Сёння Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
15 лютага 1989 года апошні савецкі салдат перайшоў мост Дружбы, які злучаў СССР і Афганістан. Там ваявалі каля 30 тысяч беларусаў, амаль 800, паводле афіцыйных даных, так і не вярнуліся дахаты да родных. Зварот воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны накіраваў Аляксандр Лукашэнка.
Па ўсёй Беларусі праходзяць ускладанні, мітынгі-рэквіемы. Кветкі і вянкі леглі ля мемарыяла "Востраў Мужнасці і Скрухі". Ветэраны, маці і жонкі загінуўшых, прадстаўнікі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў і неабыякавыя беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць салдат. Імёны герояў воінаў-афганцаў, якія аддалі жыцці, высечаныя на сцяне капліцы.
Каля 20 тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, што бралі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістана, пражываюць на тэрыторыі Беларусі.















