15 непаўналетніх загінулі ў ДТЗ у Беларусі з пачатку года - што робіць ДАІ для паляпшэння сітуацыі?
Трагічнае дарожна-транспартнае здарэнне ў Брэсце - загінуў 9-гадовы хлопчык. Папярэдне высветлена, што дзіця выбегла на праезную частку з-за прыпаркаванага аўтамабіля, а вадзіцель хутка не зрэагаваў. Восенню адзначаецца ўсплёск падобных ДТЗ. Цямнее рана, да чаго не адаптаваліся вадзіцелі і пешаходы. Уладзімір Каралёў пабываў у вячэрнім рэйдзе (відэа).







