Глядзець анлайнПраграма ТБ

21 лютага - Дзень роднай мовы. Раскажам, як у Беларусі паўнавартасна жыве білінгвізм

Наш білінгвізм узбагачае і беларускую, і рускую мовы

Бі - двойчы, лінгва - мова. Іншымі словамі літаральны пераклад тэрміна "білінгвізм" мае на ўвазе наяўнасць дзвюх моў у камунікацыі . І ў гэтым сэнсе, насуперак, магчыма, усякім стэрэатыпам можна сказаць, што сітуацыя "білінгвальнага" грамадства для Беларусі не з'яўляецца ўнікальнай, таму што ў прынцыпе па такім шляху пайшлі многія краіны свету.
Георгій Чахоўскі, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук

Міжнародны дзень роднай мовы

Беларуская мова і руская мова, яны развіваліся паралельна, яны не былі перашкодай адна адной. На маю думку важна прынцыпова падкрэсліць, што наш дзяржаўны статус абедзьвюх моў мае на ўвазе не перавагу адной над другой, а як раз свабоднае валоданне абедзвюма мовамі з улікам канкрэтнай камунікацыйнай сітуацыі. Вывучэнне 3, 4 і іншых моў на базе білінгвальнай адбываецца значна хутчэй.
Георгій Чахоўскі, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, кандыдат філалагічных навук

54,1 % нашых грамадзян лічыць беларускую роднай мовай