3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
24 кастрычніка прамыя тэлефонныя лініі
Вырашыць жыллёва-камунальныя, юрыдычныя, бытавыя і іншыя праблемы можна падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу.
У сталіцы заўтра з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан будзе адказваць намеснік старшыні Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка.
А на пытанні жыхароў цэнтральнага рэгіёна - намеснік губернатара Аляксандр Кручанаў. Нагадаем, прамая тэлефонная сувязь з кіраўніцтвам сталіцы і Мінскай вобласці арганізуецца кожную суботу.















