3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
24-ы абласны конкурс даследчых работ аб'яднаў юных распрацоўшчыкаў Мінскай вобласці
Тэхналогіі блокчэйн і кітайскі аўдыяслоўнік у малюнках, электронны доктар і хэндмэйд экасумкі... Юных распрацоўшчыкаў Мінскай вобласці аб'яднаў конкурс даследчых работ. Ён праходзіць 24-ы раз. Усяго для ўдзелу прадставілі больш за 650 даследаванняў - у заключны тур выйшлі 245 работ. Інтэлектуальнае спаборніцтва праходзіць і ў гэтыя хвіліны: у анлайн-фармаце сёння "Лінгвістыка" і "Літаратуразнаўства". Заўтра працягнуць работу ў секцыях "Геаграфія" і "Працоўнае навучанне", "Фізіка. Астраномія". Далучыцца да трансляцыі можа кожны.
Ужо заўтра лепшыя работы назавуць у кожнай з 19 секцый. Пераможцы прадставяць Мінскую вобласць на заключным рэспубліканскім этапе. Конкурс адбудзецца ў пачатку наступнага года.















