3.71 BYN
2.91 BYN
3.38 BYN
45 беларускіх ваенных медыкаў адправіліся з гуманітарнай місіяй у Сірыю
Беларускія ваенныя медыкі адправіліся з гуманітарнай місіяй у Сірыю. Расійскі Іл-76 з аэрадрома Мачулішчы з медатрадам спецпрызначэння Узброеных сіл вылецеў у пацярпелы ад землетрасення арабскі рэгіён. На борце 45 спецыялістаў, сярод якіх 14 дзяўчат. Нашы ваенныя медыкі вязуць з сабой абсталяванне для палявога шпіталя і лекі.
Працаваць у Сірыі будуць урачы-хірургі, тэрапеўты і анестэзіёлагі-рэаніматолагі. І сёння праводзіць беларускіх медыкаў на аэрадром прыехаў пасол Сірыі ў Беларусі Махамад аль-Умрані. Дыпламат падзякаваў нашым вайскоўцам за дапамогу яго народу.















