47 навучэнцаў папоўнілі рады Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча
Пасвячэнне ў кадэты. 47 навучэнцаў папоўнілі рады Мінскага гарадскога кадэцкага вучылішча. Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел мэр сталіцы Уладзімір Кухараў. Кадэты далі клятву абараняць Радзіму. У прысутнасці гасцей, бацькоў, педагогаў і старэйшых таварышаў паабяцалі з гонарам і годнасцю несці высокае званне. Старшыня Мінгарвыканкама пазнаёміўся з умовамі навучання і пражывання кадэтаў. Для іх ва ўстанове абсталяваны кабінет дапрызыўнай падрыхтоўкі, спартыўная зала, цір, жылыя пакоі і сталовая.
Сёлета гарадское кадэцкае вучылішча не толькі адзначыла 10-гадовы юбілей, але і ўваходзіны ў сценах новага будынка. Зараз заняткі праходзяць у сучасным добра абсталяваным корпусе. На вуліцы - спартыўны гарадок з футбольным і баскетбольным палямі, гімнастычнымі снарадамі, міні-паласой перашкод.







