Глядзець анлайнПраграма ТБ

591 прыступка і 300 прыхільнікаў здаровага ладу жыцця - у Мінску прайшоў "Вертыкальны забег"

"Вертыкальны забег" сабраў больш чым 300 удзельнікаў

Я ўдзельнічала першы раз у гэтым забегу, а наогул я бегаю даўно, але першы раз менавіта па лесвіцы. Чакала, што будзе лягчэй, таму што я дастаткова трэніраваная. Я бегаю ультрамарафоны па 50 км, рыхтуюся да 100 км. Я не чакала, што на апошнім паверсе ў мяне пачне зводзіць ногі.
Вольга Вараб'ёва, удзельніца "Вертыкальнага забегу"