3.72 BYN
2.85 BYN
3.39 BYN
Аўтакрамы штодня забяспечваюць таварамі першай неабходнасці каля 14 тыс. населеных пунктаў
Прэзідэнт Беларусі часта падкрэслівае, што дабрабыт простых людзей, працаўнікоў - абсалютны прыярытэт, а вяскоўцаў асабліва.
Важным пунктам застаецца забеспячэнне жыхароў вёсак асартыментам прадуктаў. Вырашыць гэтае пытанне дапамагаюць аўтакрамы, якія прыязджаюць у кожную вёску.
У поўнай загрузцы яны імчацца па прасёлкавых і міжгародніх дарогах. Штогадовы прабег беларускіх аўтакрам - 14 млн км. У сярэднім кожная машына за дзень праязджае па 200 км, абслугоўваючы жыхароў 15 вёсак. Дзякуючы такім магазінам на колах нават самыя аддаленыя населеныя пункты краіны застаюцца на гандлёвай карце Беларусі.
Аўтакрамы штодня забяспечваюць таварамі першай неабходнасці каля 14 тыс. населеных пунктаў, у тым ліку і самыя маланаселеныя.
У вёсцы Сліжына Лагойскага раёна пражывае каля 30 чалавек, у большасці гэта пажылыя. Для іх зручнасці аўтакрама на шляху да канчатковага прыпынку робіць па два-тры прамежкавыя.
Пералік тавараў не выпадковы. Абавязкова ёсць асноўныя прадукты: хлеб, малако, масла, яйкі, цукар, мука, крупы, бытавая хімія, не забытыя і лекі. Ёсць у асартыменце і салодкае - печыва, сокі, зрэшты, гэта тое, што заказалі самі жыхары вёсак. Такая паслуга карыстаецца вялікай папулярнасцю.

Падтрымка вяскоўцаў у Беларусі - гэта не проста словы, а цэлы комплекс рашэнняў. Дзяржава працуе над маршрутамі руху магазінаў на колах, даступнымі цэнамі і асартыментам прадуктаў у вёсках. А для людзей пажылога ўзросту дзейнічае сацыяльная 10-працэнтная зніжка на тавары першай неабходнасці. Асобная ўвага адведзена стацыянарным магазінам, якія правяраюць і ўдасканальваюць.
Вольга Кунцова, начальнік упраўлення гандлю Белкаапсаюза:
"Аўтакрамы павялічваюць сваю актуальнасць з улікам таго, што змяншаецца колькасць насельніцтва ў вёсках, у сельскіх населеных пунктах, але і матэрыяльна-тэхнічную базу магазінаў мы таксама захоўваем. За 2025 год было адкрыта 12 новых магазінаў. Была адноўлена работа 76 раней зачыненых магазінаў, у тым ліку 59 з іх у сельскай мясцовасці".
Моцныя маразы не сталі перашкодай для работы аўтакрам. Усе магчымыя затрымкі аператыўна ліквідуюць, а калі і затрымліваюцца, то паведамляюць жыхарам вёскі. Пры гэтым абнаўляецца і парк мабільнага гандлю: толькі за 2025 год былі закуплены 93 новыя аўтакрамы. У планах на гэты - набыць яшчэ 50.
Андрэй Халюта, старшыня праўлення Мінскага аблспажыўсаюза:
"У кожным трэцім населеным пункце пражывае менш за 10 жыхароў. Гэта 820 населеных пунктаў. У 400 населеных пунктах наогул менш чым 5 жыхароў. Мы едзем да кожнага чалавека".
Пакуль па сельскіх дарогах калясіць белы МАЗ, жыццё ў вёсках працягваецца ў сваім асаблівым мерным рытме. Для Беларусі аўтакрама - гэта больш, чым магазін, гэта частка культуры добрасуседства і ўвагі да кожнага чалавека.















