3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
6 лістапада на "Беларусь 1" глядзіце новы эпізод шоу X-Factor Belarus
"Беларусь 1" у гэтыя святочныя выхадныя працягне адкрываць таленты. Яшчэ месяц таму мы нічога не ведалі пра іх, яны былі звычайнымі людзьмі і нікому не распавядалі пра сваю X-мару. Але зараз іх жыцці кардынальна змяніліся, а асабістыя гісторыі сталі здабыткам грамадскасці.
Новыя эпізоды шоу X-Factor Belarus - на "Беларусь 1"
Мільёны тэлегледачоў па ўсёй краіне сочаць за кастынгам талент-шоу X-Factor Belarus. Нас глядзяць у YouTube карыстальнікі з Расіі, Украіны, Казахстана, Германіі, ЗША, Польшчы, Малдовы і Латвіі. І пакуль прыхільнікі хвалююцца, а каментатары спаборнічаюць у дасціпнасці, самае народнае шоу працягвае адкрываць новыя імёны. Чые вакальныя абароты і сцэнічныя прыёмы прымусілі трапятаць натрэніраваныя сэрцы зорных настаўнікаў? Каму Бузава зняла нумар у гатэлі? У якім беларускім горадзе карыстаюцца паслугамі самага музычнага таксі? Ужо заўтра ў новым выпуску праекта, дзе ўсё па-сапраўднаму.
Новы эпізод шоу, якое абыходзіцца канкурсантам вельмі дорага: каштуе вялікіх слёз, вялізных ахвяр і цяжкіх выпрабаванняў, ужо заўтра на "Беларусь 1". Ужо ў звыклы час - у 20:45. За праектам можна сачыць на афіцыйным канале ў YouTube, а таксама далучацца да інтэрнэт-супольнасці. На вашых вачах ствараецца гісторыя пакалення X.















