3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
9 сакавіка стартуе акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Напярэдадні Дня Канстытуцыі беларуская моладзь адкрывае новую старонку свайго жыцця. У рамках акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі!", якая стартуе 9 сакавіка, 14-гадовым юнакам і дзяўчатам уручаць першыя пашпарты.
Таксама моладзь атрымае сімвалічныя падарункі: Канстытуцыю, флаг і спілс-карту (набор магнітных элементаў у форме тэрытарыяльных адзінак краіны).
Ужо два дзесяцігоддзі традыцыя ўручэння пашпартоў папярэднічае святу. Мерапрыемствы пройдуць з 9 па 15 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.















