9 населеных пунктаў Беларусі ўзнагароджаны вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны"
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Адным з сімвалаў Беларусі стала стойкасць яе грамадзян. Не памяркоўнасць, а менавіта стойкасць, з якой беларусы ў гады вайны абаранялі Радзіму. Партызанскія атрады грамілі эшалоны фашыстаў, падпольшчыкі ўчынялі маштабныя дыверсіі, а мясцовыя жыхары дапамагалі прадуктамі, медыкаментамі, перавязачным матэрыялам.
Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні вымпелам "За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны". 9 населеных пунктаў унеслі каласальны ўклад у агульную Перамогу і атрымалі вымпелы.
Пра гераічныя подзвігі беларускага народа і ўвагу да тэмы міру на ўзроўні дзяржавы рэпартаж Лізаветы Сіняк (гл. відэа).







