3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
А. Бягун аб біяметрычных пашпартах: Да гэтага мы ішлі амаль 10 гадоў
Дакументы новага пакалення. У Беларусі пачалі выдаваць ID-карты і біяметрычныя пашпарты. З гэтага часу ўся інфармацыя аб трымальніку будзе захоўвацца на чыпеплюс адпячаткі пальцаў і лічбавы подпіс. На ідэнтыфікацыйную карту будзе занесена вялікая колькасць асабістай інфармацыі. Як распавёў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, да гэтага мы ішлі амаль 10 гадоў. І вось маштабны сацыяльны праект рэалізаваны. Нягледзячы на ажыятаж вакол біяметрычных пашпартоў, гэта не значыць, што тэрмінова трэба мяняць папяровы дакумент на лічбавую карту.
У новых дакументаў маса пераваг. У першую чаргу - ступені абароны ад падробкі:немагчыма будзе змяніць звесткі, якія захоўваюцца на чыпе. Дзякуючы ID-карце грамадзянін можа рэалізаваць электронны подпіс, атрымліваць вялікую колькасць электронных паслуг не выходзячы з дома, якія забяспечвае, напрыклад, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.















