3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
А. Лукашэнка: Забяспечыць нармальнае функцыянаванне транспартнай галіны насуперак санкцыям і авіяблакадзе
Забяспечыць нармальнае функцыянаванне транспартнай галіны насуперак санкцыям і авіяблакадзе. Гэта патрабуе Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Мінтранса і профільнага віцэ-прэм'ера
Напярэдадні Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Мінтранса і профільнага віцэ-прэм'ера. Галіна адыгрывае важную ролю ў беларускай эканоміцы. А транзітны статус краіны спрыяе прыбытковасці гэтай сферы. "І гэта "прышчэпка" ад любых санкцыйных рашэнняў", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Інакш кажучы: з такой "геаграфіяй" як у Беларусі можна і трэба зарабляць насуперак знешняму ціску. Сёлета гэта складаней, чым звычайна.
У маі над Беларуссю былі спынены палёты еўрапейскіх авіяперавозчыкаў. Белавія вымушана прыпыніла рэйсы па шматлікіх заходніх кірунках. Санкцыі закранулі і рэалізацыю важных інфраструктурных праектаў. Але Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: гэта акно новых магчымасцяў!
Даклад Прэзідэнту: работа авіягаліны, дарожнае будаўніцтва, альтэрнатыўная дастаўка прадукцыі
Пад пільным кантролем дарожнае будаўніцтва. У краіне не будуць "перакройваць" праграму рэканструкцыі трас: фінансавыя крыніцы рэалізацыі буйных праектаў наўзамен еўрапейскіх ужо знойдзены. Але Прэзідэнт патрабуе больш увагі надаваць дарогам мясцовага значэння. У прыватнасці, людзі не павінны выпрабоўваць складанасцяў пры паездках у аграгарадкі.















