3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
А. Лукашэнка падпісаў указ аб бязвізавым парадку ўезду і выезду замежных грамадзян
У Беларусі спрасцілі бязвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Раней бязвізавы парадак уезду распаўсюджваўся толькі на грамадзян, якія перасякалі мяжу праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Зараз ён распаўсюджаны і на рэгіянальныя аэрапорты - Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна і Магілёў - для замежных грамадзян, часовае знаходжанне якіх на тэрыторыі Беларусі не перавышае 30 сутак са дня ўезду.















