А. Лукашэнка пагутарыў з журналістамі. Абмеркаванне надзённых тэм без купюр.
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства Прэзідэнт пагутарыў з журналістамі. Гэта ўжо даўняя традыцыя, звязаная з Днём Перамогі.
Свае пытанні сёння задавалі і замежныя госці. Да прыкладу, літоўскія калегі скарысталіся правам бязвізавага ўезду ў нашу краіну. Прадстаўнік Літвы таксама павіншавала беларускі народ ад імя ўсіх разважных людзей у гэтай краіне, у тым ліку ад імя асуджанага на 6 гадоў палітыка Альгірдаса Палецкіса.
У гутарцы гаворка ішла пра санкцыйны ціск, мілітарызацыю Польшчы, пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы і тым, які сэнс сёння ўкладваецца ў паняцце "патрыятызм". Стасункі без купюр.







