3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Абітурыенты сёння здаюць ЦТ па замежнай мове
Сёння ў Беларусі праходзіць чарговы этап цэнтралізаванага тэсціравання. Гэтым разам абітурыенты здаюць замежную мову: англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую і кітайскую. Па гэтых прадметах, нагадаем, будучым студэнтам трэба набраць не меней як 25 балаў. Старт традыцыйна ў 11 раніцы, але абітурыентаў у абавязковым парадку чакаюць на 30 хвілін раней. З пропускам на ЦТ, пашпартам і чорнай гелевай ручкай.















