3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Адміністрацыі ў звязцы з МНС і Мінабароны ажыццяўляюць пастаянны падвоз вады жыхарам пацярпелых раёнаў
Увесь дзень у раёны Мінска ажыццяўляецца пастаянны падвоз вады. Адміністрацыі ў звязцы з падраздзяленнямі МНС і Мінабароны забяспечваюць жыхароў найбольш пацярпелых раёнаў неабходнай колькасцю чыстай вадкасці. Задзейнічаны 19 машын з цыстэрнамі. У найбліжэйшы час іх колькасць павялічыцца да 25. Азнаёміцца з пукнтамі падвозу можна на інтэрактыўнай карце, на сайце Мінгарвыканкама. Інфармацыя змяняецца ў рэжыме рэальнага часу. Дадаткова на карце адлюстроўваюцца пітныя крыніцы.















