3.70 BYN
2.93 BYN
3.44 BYN
Акцыя "Нашы дзеці" ў Віцебску. Адораных юнакоў і дзяўчат запрасілі на святочны баль
У Беларусі працягваецца акцыя "Нашы дзеці", і сёння ў Віцебску адораных юнакоў і дзяўчат запрасілі на святочны баль, у якім сучаснасць злучылася з духам мінулай эпохі.
Сярод запрошаных - выхаванцы Полацкага і Віцебскага кадэцкіх вучылішчаў, пераможцы Міжнароднага фестывалю мастацтваў студэнтаў-медыкаў, конкурсу "Студэнт года", удзельнікі навуковых канферэнцый, добраахвотніцкага і студатрадаўскага руху. Юнакі і дзяўчаты шмат разоў прадстаўлялі свой горад на розных спаборніцтвах, але ў часе, прызнаюцца, падарожнічаюць упершыню. Пад гукі сімфанічнага аркестра 40 пар танцавалі вальс, паланэз і венгерку.
На навагодні баль у Віцебску па традыцыі адораную моладзь запрашаюць другі раз.















