Акцыя "Памяць пра Вялікую Перамогу святая" стартавала ля Кургана Славы
Аўтар:Рэдакцыя news.by
"Памяць пра Вялікую Перамогу святая" - такая акцыя стартавала сёння ля падножжа Кургана Славы. Ветэраны, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў на чале з міністрам усклалі кветкі да манумента, а пасля аўтапрабегам адправіліся па месцах баявой славы.







