3.73 BYN
2.92 BYN
3.41 BYN
Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам пра далейшыя планы па ваенным супрацоўніцтве з Расіяй
Больш моцным становіцца і ваеннае ўзаемадзеянне Беларусі і Расіі. Гэта даказваюць і сумесныя манеўры. Зараз праходзіць актыўная фаза стратэгічных вучэнняў "Захад-2021". Сёння на палігоне Абуз-Лясноўскі недалёка ад Баранавіч наш Прэзідэнт паглядзеў некалькі эпізодаў, дзе вайскоўцы Беларусі, Расіі і Казахстана прадэманстравалі вядзенне абарончага бою, прымяненне авіяцыі, ракетных войскаў і артылерыі, высадку паветранага дэсанта. Пра гэта мы абавязкова распавядзём падрабязна крыху пазней. У тым ліку Аляксандр Лукашэнка пагаварыў з журналістамі. Кіраўнік дзяржавы распавёў пра далейшыя планы па ваенным супрацоўніцтве з Расіяй. Беларусь плануе закупку расійскага ўзбраення больш як на $1 млрд. На адной з апошніх сустрэч з Уладзімірам Пуціным у Крамлі таксама абмяркоўваліся перспектывы паставак комплексаў C-400.
Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што сёлета яны яшчэ не раз сустрэнуцца з расійскім лідарам. Уладзімір Пуцін прыляціць 15 кастрычніка ў Мінск на саміт СНД, дзе лідары абмяркуюць канкрэтныя кірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Яшчэ адна сустрэча - пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета, дзе лідары разлічваюць прыняць 28 саюзных праграм.















