3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Алея ў гонар шматдзетных маці з'явілася ў Слуцку
У Слуцкім раёне ўзнагароды за чуласць і ўвагу атрымалі 6 шматдзетных маці. А ўсяго тут пражываюць 1170 шматдзетных сямей, у якіх выхоўваюцца амаль 4 тысячы дзяцей. Заслужаную ўзнагароду за мацярынства атрымала і Анастасія Суцягіна. Разам з мужам Віктарам яны выхоўваюць пецярых дзяцей: чатырох сыноў і дачушку з меладычным імем Лалі.
У гонар самых галоўных жанчын у жыцці кожнага чалавека на працягу Тыдня маці ладзяцца канцэрты, выставы, акцыі і ўрачыстыя прыёмы. Яшчэ адна добрая традыцыя - закладка сямейных алей. Так, у Слуцку высадзілі 25 верасовых туй каля цэнтра традыцыйнай культуры. Зялёную ініцыятыву падтрымалі шматдзетныя сем'і, прадстаўнікі лясгасаў і кіраўніцтва раёна.















