3.72 BYN
2.85 BYN
3.38 BYN
Анатоль Ліневіч наведаў Віцебскі сацыяльны пансіянат "На Дзвіне" ў рамках акцыі "Ад усёй душы"
Акцыя "Ад усёй душы" аб'яднала беларусаў у жаданні дапамагчы ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу.
9 студзеня дзяржаўная ўстанова "Віцебскі сацыяльны пансіянат "На Дзвіне" наведаў кіраўнік Мінсельгасхарча Анатоль Ліневіч. Ва ўстанове з цеплынёй клапоцяцца аб пажылых, людзях з абмежаванымі магчымасцямі. Для іх створаны спецыялізаваныя аддзяленні, дзе кожнаму аказваюць профільную дапамогу.
Віцебскі сацыяльны пансіянат уключаны ў інвестпраграму, хутка тут пачнецца рэканструкцыя для стварэння максімальна камфортных умоў.















