3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Андрэйчанка: Пры вырашэнні пытанняў людзей важна пазбягаць фармалізму і дэталёва вывучаць кожны зварот
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка правёў выязны прыём у Докшыцах. На асабістую сустрэчу прыйшлі жыхары райцэнтра і невялікіх вёсак. Адразу некалькі пытанняў датычыліся рамонту дарог, пасля зімы палатно знасілася. Спецыялісты выязджалі на месцы, мясцовая ўлада ў курсе пажадання людзей. Падчас прыёму грамадзян дадзена даручэнне падтрымліваць дарогі ў належным стане.
Падрыхтоўка да пасяўной
Зараз асаблівая ўвага АПК. У Докшыцкім раёне высокая гатоўнасць тэхнікі, аграрыі чакаюць прыдатнага надвор'я. Аднак, як адзначыў спікер ніжняй палаты, некаторым гаспадаркам поўначы краіны трэба значна паскорыць тэмпы падрыхтоўкі да вясновай кампаніі.