3.82 BYN
2.83 BYN
3.29 BYN
Апошні званок: як будуць праходзіць урачыстыя лінейкі ў Беларусі
Навучальны год падыходзіць да завяршэння, зусім хутка для тысяч выпускнікоў па ўсёй краіне прагучыць той самы апошні званок - сімвал развітання са школай, дзяцінствам і старту дарослага жыцця.
Ужо ў суботу, 23 мая, адбудзецца адна з найважнейшых падзей для выпускнікоў школ - урачыстыя лінейкі, якія пройдуць ва ўсіх школах Беларусі. У гэты дзень яны змогуць выказаць словы падзякі настаўнікам і бацькам. Таксама для ўсіх выпускнікоў "Мінск-Арэна" расчыніць свае дзверы 23 мая, каб адзначыць гэты знамянальны дзень. З 17:00 выпускнікоў будзе чакаць канцэртна-забаўная праграма з запрошанымі гасцямі і творчымі нумарамі.
Выпускныя вечары пройдуць ужо пасля здачы цэнтралізаваных іспытаў і тэсціравання - 12 чэрвеня.
Паміж апошнім званком і выпускным вечарам маладым людзям трэба будзе здаць цэнтралізаваны іспыт і тэсціраванне. Асноўныя даты прызначаны на 26 і 29 мая, а таксама 2 і 5 чэрвеня. Усяго ў краіне будуць працаваць 144 пункты правядзення ЦЭ і 40 пунктаў ЦТ.
Цэнтралізаваны іспыт мае некаторыя змяненні. Зараз за 1 або 2 балы за іспыт не выдаецца атэстат. Аднак экзамен можна пераздаць у жніўні.















