3.70 BYN
2.93 BYN
3.42 BYN
Красавіцкая традыцыя і патрэбная для краіны справа - суботнік прайшоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі
Экалагічны марафон сёння ахапіў усю краіну. З асаблівымі пачуццямі гонару і памяці на суботнік выйшлі жыхары Брэста. Парадак наводзілі ў легендарнай крэпасці на Кобрынскім умацаванні. Там падрыхтавалі да рэстаўрацыі тэрыторыю казармы 125-га стралковага палка. На гэты праект пойдзе частка сабраных на суботніку грошай. А другую палову выдаткуюць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Азарычы" ў Гомельскай вобласці. Там сёння таксама кіпела праца. На Віцебшчыне добраўпарадкоўвалі корпус кадэцкага вучылішча. А ў Магілёве месцам масавага марафону чысціні стаў новы медыцынскі аб'ект. Эмоцыі карыснага выхаднога сабрала Марыя Тройніч (відэа).















