3.74 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
Асвод папярэджвае: выхад на лёд у плюсавую тэмпературу - неапраўданая рызыка
Неапраўданая рызыка - выхад на лёд у плюсавую тэмпературу. Рыбакоў аб гэтым папярэджвае Асвод. Ідзе працэс актыўнага раставання лядовага пакрыцця, і чалавек можа лёгка трапіць у пастку. Каб пазбегнуць гэтага, ратавальнікі дзяжураць 24/7 і закрываюць акваторыі.
"Неабходна адзначыць, што дзённае пацяпленне і дажджы ўплываюць на таўшчыню лядовага пакрыцця, а начныя замаразкі ствараюць памылковую ілюзію бяспекі. Але з-за таго, што ёсць пацяпленне, лёд становіцца нетрывалым, што, на жаль, можа прывесці да трагедыі. Таму імкнемся чарговы раз нагадаць аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах і, вядома, актыўна праводзім патруляванне і рэйдавыя мерапрыемствы", - расказала афіцыйны прадстаўнік выканаўчага апарату Рэспубліканскага савета Асвод Кацярына Міхалёва.

Правілы бяспекі на лёдзе расказваюць у школах і на прадпрыемствах падчас сустрэч з калектывамі. Бацькоў просяць не пакідаць непаўналетніх каля вады без нагляду.















