Аўтапрабег "Сімвал адзінства" стартаваў ад сцен легендарнай Брэсцкай крэпасці

Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Аўтапрабег - яшчэ адна магчымасць паказаць, што мы жывём у выдатнай краіне. Нават праехацца па краіне, убачыць славутасці мясцовыя знакавыя - выдатная магчымасць
Вікторыя Клімовіч - удзельніца аўтапрабегу "Сімвал адзінства"
Наша мэта - праехаць па ўсіх раённых цэнтрах нашай Беларусі. Паказаць, якая наша краіна выдатная, прыгожая, якія ў ёй жывуць добрыя людзі. Усе з натхненнем успрынялі ідэю, прыехалі з розных месцаў Брэсцкай вобласці, і нават Віцебскай, у Брэст, каб падтрымаць гэту акцыю
Сяргей Рачкоўскі і Ганна Харута - кіраўнікі РГА "Патрыёты Беларусі", арганізатары аўтапрабегу "Сімвал адзінства"