3.74 BYN
2.91 BYN
3.39 BYN
Аўтапрабег "За адзіную Беларусь!"
БелАЗ сёння стаў першым пунктам маршруту ўжо традыцыйнага аўтапрабегу "За адзіную Беларусь"!
Моладзь наведала легендарны завод БелАЗ, дзе на свае вочы ўбачылі самы вялікі ў свеце самазвал, пасля чаго ўдзельнікі акцыі прайшлі тэст-драйв і экскурсію на аўтамабільным заводзе "Джылі". На зваротным шляху аўтакалона з некалькіх сотняў аўтамабіляў афарбавала ў колеры дзяржаўнага флага горад Барысаў.
У гэты марозны дзень сэрца неабыякавых сагравала добрая акцыя. На старце ўдзельнікаў сустракала "Ёлка жаданняў", дзе кожны мог адчуць сябе чараўніком, здзейсніць жаданне і падарыць цуд дзецям, перадаўшы падарункі ў дзіцячыя дамы. Спагадных патрыётаў апынулася вельмі шмат.















