3.78 BYN
2.97 BYN
3.43 BYN
Баль у Вялікім тэатры Беларусі ў ноч на стары Новы год пройдзе ўжо 14-ты раз
Больш за 100 пар і 12 танцаў. Баль у Вялікім тэатры Беларусі ў ноч на стары Новы год пройдзе ўжо 14-ты раз. За магчымасцю адсвяткаваць у кампаніі артыстаў Вялікага тэатра прыехалі госці са шматлікіх гарадоў Беларусі.
Пасля двух месяцаў рэпетыцый ужо сёння ў духу лепшых Венецыянскіх карнавалаў адкрые баль яркае шэсце. Жанглёры, артысты на хадулях і фантастычныя касцюмы. На працягу вечара, акрамя класічнай часткі, удзельнікаў чакае вялікі канцэрт на галоўнай сцэне, караоке з зоркамі, займальныя квэсты і майстар-класы па танцах.
Падоўжыцца баль да 2 гадзін ночы і завершыцца відовішчным шоу на вуліцы ад тэатра агністых і светлавых паказаў.