3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
"Беларусь 24" адзначае юбілей
Аб'ектыўна, своечасова і дакладна інфармаваць аб падзеях у Беларусі. Такая галоўная місія ў тэлеканала "Беларусь 24", які адзначае 20-годдзе. Зараз зона яго пакрыцця - 150 краін, ахоп аўдыторыі гледачоў - больш як 300 млн чалавек. Развіваюцца новыя сегменты вяшчання, каб у любым месцы, з любых рэсурсу і прылады гледачы па ўсім свеце маглі мець доступ да беларускага кантэнту. Штогод каманда стварае амаль дзве тысячы інфармацыйных аглядаў і дайджэстаў навін і больш як 260 праектаў уласнай вытворчасці, а таксама прапаноўвае замежнай аўдыторыі самыя рэйтынгавыя праекты нацыянальных тэлеканалаў.
Мы ганарымся тым, што маем магчымасць супрацоўнічаць з вамі, абменьвацца вопытам і ведамі, сумесна працаваць над важнымі праектамі, якія спрыяюць міжнароднаму абмену.
Стварэнне першага беларускага спадарожнікавага тэлеканала ініцыяваў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт дакладна азначыў яго прызначэнне - даводзіць да шматмільённай аўдыторыі розных краін аб'ектыўную інфармацыю пра нашу дзяржаву.















