3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
"Беларусь 1" у прамым эфіры будзе паказваць Дзень Незалежнасці Беларусі
Тэлеканал "Беларусь 1" 3 ліпеня ў прамым эфіры будзе віншаваць беларусаў з Днём Незалежнасці і 80-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
З 08:00 адкрыецца інфармацыйны канал. У 09:00 эстафету прымуць перасоўныя тэлевізійныя станцыі, якія будуць весці трансляцыю ваеннага парада са стэлы "Мінск - горад-герой".
"Беларусь 1" падрыхтаваў насычаную праграму: дасягнення Беларусі за гады Незалежнасці, дарога герояў-вызваліцеляў і заваёўнікаў космасу. З раніцы і да вечара будуць працаваць і выязныя студыі Агенцтва тэленавін. У рэжыме рэальнага часу будзем перамяшчацца і ахопім усю нашу краіну. Журналісты і аператары ўжо ў поўнай баявой гатоўнасці: мікрафоны зараджаны, камеры настроены, ПТС правераны.















