3.76 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
Беларусь і Кітай адкрылі сумесны Год рэгіёнаў
Дыпламатычнымі нотамі абмяняліся намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч і пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн. Супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі датычыцца практычна ўсіх сфер: ад палітычных і гандлёва-эканамічных да навукова-тэхнічных і сацыяльна-гуманітарных.
Пасол КНР адзначае: узаемадзеянне нашых краін адбываецца стабільна, імкліва і плённа. Дарэчы, развіваць супрацоўніцтва на ўзроўні рэгіёнаў Беларусь і Кітай не пачынаюць з нуля. Узаемадзеянне ў такім фармаце ўжо традыцыя. Усе вобласці Беларусі і Мінск наладзілі пабрацімскія сувязі з дзвюма і больш правінцыямі Кітая. Падпісана каля дваццаці пагадненняў аб супрацоўніцтве.















