3.75 BYN
2.90 BYN
3.38 BYN
Ролік "Беларусь памятае"
Аб сапраўдных подзвігах беларусаў у ваенны час нашы наступныя героі ведаюць з гісторыі сваёй сям'і. І вельмі ганарацца,што ім пашчасціла быць нашчадкамі вядомага генерала Савецкай арміі Фёдара Лазарэвіча. Ён быў намеснікам маршала Івана Баграмяна. Дзякуючы яму - беларусу з глыбінкі ў Віцебскай вобласці - тыл арміі быў добра абсталяваны ў баях, за што і атрымаў нямала ўзнагарод. У нашым наступным роліку - адна асабістая гісторыя з жыцця генерала па ўспамінах яго пляменніцы Яўгеніі. Той страшны дзень вачыма яшчэ зусім маленькай дзяўчынкі - прама зараз у праекце "Беларусь памятае".















