3.77 BYN
2.89 BYN
3.37 BYN
З Гомеля ва Унукава і чартарныя рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх аднаўляе Белавія. Далейшымі планамі авіякампаніі падзяліўся Ігар Чаргінец
Новы паветраны старт дадзены. З Гомеля ў Маскву запушчаны авіярэйсы. У тыдзень прадугледзелі тры вылеты - кожны аўторак, пятніцу і нядзелю. І калі па зямлі дабіраліся за 7-8 гадзін, то ў небе гэты час зойме крыху менш за 1,5 гадзіны. Прызямляцца будуць ва Унукаве. Зручная лагістыка - аэрапорт усяго за 19 км ад расійскай сталіцы, курсіруе аэраэкспрэс, а з нядаўняга часу і метро. На найбліжэйшыя месяцы купілі ўжо больш за 500 білетаў.
Аднаўляецца яшчэ адзін авіянакірунак з Гомеля - чартарныя рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх (Егіпет). Плануецца, што першы борт з турыстамі паднімецца ў неба з гомельскага аэравакзала ў Шарм-эль-Шэйх ужо 21 студзеня. Папярэдне ў планах рэйсы з частатой адзін раз у дзесяць дзён.















