3.73 BYN
2.87 BYN
3.41 BYN
Белдзяржцырку - 66. Як пачыналася гісторыя цыркавога мастацтва Беларусі
Ад водных феерый да паветраных нумароў. Уся палітра відовішчнага мастацтва - пад купалам Белдзяржцырка!
11 лютага 66 гадоў таму гледачы ўпершыню глядзелі захапляльны паказ у сучасным і камфортным будынку з калонамі ў стылі ампір.
Раскажам пра гісторыю і магію цырковага мастацтва.
Гісторыя цыркавога мастацтва Беларусі
Менавіта з Мінскай вобласці пачалося развіццё цыркавога мастацтва ў Беларусі. Толькі праз тры дзесяцігоддзі артысты гэтага жанру будуць выступаць на пастаяннай сцэне. Першы будынак ўзвялі больш за 140 гадоў таму. Тады на Саборнай - сучаснай плошчы Свабоды. Яшчэ адна цыркавая лакацыя была ў парку Горкага.
Да таго як у Мінску вырас манументальны будынак па праспекце Незалежнасці, артысты выступалі на мабільных арэнах, пад драўлянымі купаламі. 11 лютага 66 гадоў таму тут адбылася прэм’ера. Цырк гасцінна сустрэў сваіх першых гледачоў.
Рэтраэкспанаты - першая афіша і фота - у Музеі гісторыі цырка. Спадчыну і традыцыі захавалі і сёння.
З развіццём Мінска мегарэканструкцыя на фундаментальным узроўні закранула і Белдзяржцырк. 15 гадоў таму будынак атрымаў суперздольнасць - трансфармаваць арэну. Інфраструктура з акцэнтам на бяспеку гледачоў, артыстаў-жывёл і паветраных віртуозаў.
У залежнасці ад нумара мяняюцца не толькі манежы - светлавое і музычнае афармленні.
Віртуозны нумар з палётам на трапецыі ў выкананні Анастасіі і Ягора тры гады таму акрыліла каханне. Так пачалася сямейная гісторыя новага тандэма паветраных гімнастаў з адным прозвішчам - Каваленка.
Сёння калектыў Белдзяржцырка - гэта больш за 50 артыстаў. У рэпертуары да лета - "Планета цырк". Між тым у творчым календары - праект "Цырк шапіто па Беларусі", фестывалі ў Іспаніі і Казахстане.















