3.72 BYN
2.85 BYN
3.38 BYN
Беларускі дзіцячы фонд арганізуе рэабілітацыйна-аздараўленчыя змены
Дзеці з сур'ёзнымі захворваннямі гэтым летам пройдуць аздараўленне ў лагерах дзякуючы Беларускаму дзіцячаму фонду. Сёння стартавала змена для дзяцей, якія перанеслі цяжкія аперацыі на сэрцы. У складзе групы 22 школьнікі. Яны пройдуць аздараўленне ў рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры "Надзея". Змена адправілася у суправаджэнні ўрачоў і псіхолагаў для паспяховай адаптацыі дзяцей. Усяго з 2006 года у рамках праекта рэабілітацыю прайшлі 642 дзіцяці.
Напярэдадні стартавала змена "Вясёлка надзеі" для дзяцей, якія перанеслі анкалагічныя захворванні і цяпер знаходзяцца ў стадыі рэмісіі. На працягу 18 дзён 50 дзяцей адпачнуць і аздаравяцца на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня".















