3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт сёння адзначае 100-годдзе
Павіншаваў ВНУ з юбілеем кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе працоўнага калектыву. БНТУ лічыцца флагманам падрыхтоўкі інжынерных кадраў ад машынабудавання да космасу. 16 факультэтаў, 140 спецыяльнасцей. Тут навучаецца 17 з паловай тысяч чалавек. Па веды прыязджаюць і студэнты з усягосвету.За стагоддзе БНТУ падрыхтаваў больш за 200 тысяч спецыялістаў.
Кіраўнік дзяржавы ўручыў ВНУ ордэн Працоўнай Славы, а яго супрацоўнікам - дзяржаўныя ўзнагароды.
І сёння прэзідэнту прадставілі прапановы па перапрацоўцы плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі. Яна прадугледжана для абароны межаў на заходнім кірунку. Аснову складаюць Узброеныя сілы нашай краіны. Раней былі дасягнуты дамоўленасці - актуалізаваць план прымянення рэгіянальнай групоўкі Саюзнай дзяржавы з улікам сітуацыі на заходніх межах і ў свеце ў цэлым. Унесеныя змяненні кіраўнік дзяржавы адобрыў.















