3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Беларусы заваявалі серабро на чэмпіянаце свету па праграмаванні
Каманда БДУ заваявала серабро на чэмпіянаце свету па праграмаванні. Інтрыга аднаго з самых статусных спаборніцтваў IT-сферы вырашылася ў Маскве. У складзе зборнай вядучай ВНУ краіны выпускнікі Ягор Дубовік, Фёдар Карабейнікаў і студэнт чацвёртага курса Аляксандр Кернажыцкі вырашылі 11 задач з 15-ці прапанаваных. Сярэбраны медаль - прарыў беларусаў. Нашы хлопцы ўвайшлі ў чацвёрку сярэбраных прызёраў, сярод якіх таксама студэнты Вроцлава, Кембрыджа і Бухарэста. За ўсю гісторыю ўдзелу ў чэмпіянаце ў скарбонцы нашага ўніверсітэта золата, бронза і ўжо дзве сярэбраныя ўзнагароды.















