3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе старт падачы заявак для ўдзелу ў шоу "Фактар.by"
Доўгачаканае вяртанне на тэлеэкраны. Белтэлерадыёкампанія аб'яўляе старт праекта "Фактар.by". Другі сезон папулярнага вакальнага шоу ў новым фармаце і з акцэнтам на сваё.
Беспрэцэдэнтнае для беларускага эфіру шоу X-Factor Belarus стала самай маштабнай і гучнай музычнай падзеяй мінулага тэлесезона. За магчымасць выйсці на вялікую сцэну за сваёй хвілінай славы змагаліся тысячы адважных і крэатыўных людзей розных узростаў і прафесій. Гэтым разам будзе яшчэ гарачэй. Зорныя настаўнікі і перспектыўныя выканаўцы зноў сустрэнуцца твар у твар на сцэне ў пошуках запаветнага фактару. Калі вы ўмееце спяваць, жадаеце стаць зоркай, атрымаць кантракт ад прадзюсарскай кампаніі, запісваць свае песні і здымаць кліпы, тады дасылайце заяўку. Падрабязнасці на сайце медыяхолдынга tvr.by. Пра месца і час кастынгу паведамім пазней. Сачыце за навінамі.