3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Бяспека і правапарадак. Прэзідэнт пазначыў прыярытэтныя задачы сілавому блоку краіны
Прэзідэнт сустрэўся з сілавым блокам краіны
Забяспечыць мір і парадак, вярнуць грамадзянам спакойную краіну, якая была да выбараў. Прэзідэнт сёння сустрэўся з кіраўніцтвам праваахоўных органаў. Ад эфектыўнасці працы гэтых ведамстваў як ніколі залежыць стабільнасць і дабрабыт краіны. Па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі, менавіта ў такім складзе - мужных і прыстойных беларусаў, хто працягвае адстойваць суверэнітэт і незалежнасць краіны, калектыву прадстаўлены новы міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і начальнік мінскай міліцыі Міхаіл Грыб. Кіраўнік дзяржавы акрэсліў задачы, якія стаяць перад міліцыяй у гэты няпросты перыяд.
Прэзідэнт уручыў генеральскія пагоны
Прэзідэнт адзначыў, што падтрымка органаў унутраных спраў застанецца высокай, і ўручыў генеральскія пагоны: новаму міністру Івану Кубракову, Юрыю Караеву і Аляксандру Барсукову - генерал-лейтэнанта міліцыі, Міхаілу Грыбу - генерал-маёра міліцыі. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падзякаваў ранейшым кіраўнікам, якія працягнуць службу на карысць народа і краіны. Новыя пасады не менш адказныя.















